4 дня
О сайте



5 1 | С60 30577 005 1990 |
| Бок 1 АУТАБIЯГРАФIЯ (А. Казловiч — Я. Клябанау) — 4.23 ТВАЯ АТЛАНТЫДА (музыка и словы гурта «Бонда») — 3.52 МАНАЛОГ САБАКI (И. Палiвода — П. Макаль) — 4.57 ПАКУЛЬ СПЯВАЮ (В. Корань — Ф. Аксёнцау) — 4.43 На беларускай (2 — 4) и рускай (1) мовах Група «Залатая сярэдзiна» (1), гурт «Бонда» (2), гурт «Песняры» (3), гурт «Улiс» (4) Бок 2 БЭД БОЙ (музыка групы В. Раiнчыка — У. Някляеу) — 5.06 СЛОВЫ, СЛОВЫ... (А. Казловiч — Я. Клябанау) — 4.50 У МУЗЕI (П. Пiскуноу — М. Скобла) — 4.21 LET HIM GO (В. Пучынскi — А. Несцяровiч, Н. Дзянiсава) — 3.40 На беларускай (3), рускай (1, 2) и англiйскай (4) мовах Лiка i «Верасы» (1), група «Залатая сярэдзiна» (2), гурт «Тутэйшыя хлопцы» (3), група «Сузорье» (4) Складальнiк В. Сямашка. Гукарэжысер А. Шцiльман. Рэдактар Н. Макарава. Мастак С. Дюбайло. Фото У. Шубы С ВТПО «ФИРМА МЕЛОДИЯ», 1990 Всесоюзная студия грамзаписи. Запись 1989 г. ------------------------------------- 1. Автобиография (А. Козлович - Я. Клебанов); 2. Твоя Атлантида (музыка и слова группы «Бонда»); 3. Монолог собаки (И. Паливода - П. Макаль); 4. Пока пою (В. Корень - Ф. Аксенцев); 5. Бэд бой (В. Раинчик - В. Некляев); 6. Слова, слова... (А. Козлович - Я. Клебанов); 7. В музее (П. Пискунов - М. Скобла); 8. Let him go (В. Пучинский - А. Нестерович, Н. Денисова). На белорусском (2, 4, 7) и английском (8) яз. Нелли Денисова, группа «Сузорье» (8), Лика и «Верасы» (5), группы: «Залатая сярэдзына» (1, 6), «Бонда» (2), «Песняры» (3), «Уліс» (4), «Тутэйшыя хлопцы» (7) ЛЗГ 1.10.90 З. 2476-о-10000 |
| Пачыналася ўсё, зразумела, з лістоў. «Сумна і балюча за нацыянальнае радыё. Вакол, калі паслухаць, шмат сваіх маладых выканаўцаў, якія не выходзяць у эфір, але аглядавай перадачы пра іх творчасць няма», — напісаў, напрыклад, А. Антропаў з Добруша ў маладзёжную рэдакцыю Беларускага -радые. I сапраўды, доўгі час наша эстрада лічылася другаснай, безаблічна-ружавашчокай, а набор лічаных, «імёнаў», здавалася, набіў аскому — «Песняры», «Верасы» «Сябры»... Адньім словам, мы вырашылі рызыкнуць. I хоць колумбамі ў «хіт-параднай» справе стаць не давялося, сваю канцэпцыю правядзення парада маем. Гэта спіс папулярнасці, які складаецца метадам апытання радыёслухачоў. Наш хіт-парад — песенны, не спецыялізаваны на адным ці некалькіх музычных стылях, напрамках. Нароўні ўдзельнічаюць у ім эстрада, рок і нават асобныя прадстаўнікі аўтарскай песні. Асаблівы дэмакратызм «Фан-клубу» (так называецца праграма радыёстанцыі «Беларуская маладзёжная», у рамках якой праходзіць хіт-парад) надае не толькі канчатковая ацэнка песень самімі слухачамі, але асноўны крытэрый «праходу» музычнай прадукцыі ў эфір: дастаткова прыстойны ўзровень песенных тэкстаў і выканання. Ад колькасці лістоў залежыць і далейшы ўдзел у хіт-парадзе музыкантаў (частяком самадзейных). Усе мелодыі (а іх па 6 у кожным туры і па 9 у міні-фіналах па выніках трох тураў) гучалі як прэм'еры. За два гады існавання хіт-парад адкрыў масаваму слухачу больш за тры дзесяткі маладых беларускіх выканаўцаў і гуртоў. А тое, што многія з іх сталі лаурэатамі і дыпламантамі розных рэспубліканскіх конкурсаў і фестываляў, дазваляе сцвярджаць, што хіт-парад «Беларускай маладзёжнай» стаў своеасаблівай «кузняй кадраў» для эстрады, пастаянна дзеючай ў эфіры канцэртнай пляцоўкай для творчай моладзі. I хоць прызнаныя мэтры беларускай папулярнай музыкі не ўступаюць яшчэ верхніх радкоў табліц папулярнасці, сёння ясна: на песенную арэну выходзяць новыя «зоркі», якія ўпэўнена даюць былым лідэрам «фору» па актуальнасці песенных тэкстаў, пошуку і выкарастанню новых форм. Зрэшты, у хіт-парадзе як у хіт-парадзе, ці не так? І — да наступных сустрэч з беларускай папулярнай музыкай на канцэртах, у эфіры, на «Мелодыі»! Застаецца дадаць, што хіт-парад арганізаваны сумеснымі намаганнямі радыёстанцыі «Беларуская маладзёжная», Беларускага дома грампласцінак, рэспубліканскага маладзёжнага цэнтра «Арыенцыр» і рэдакцыі газеты «Знамя юності». Віталь Сямашка, вядучы хіт-парада радыёстанцыі «Беларуская маладзёжная» |
| Этикетка 1-ой стороны (ГОСТ 5289-88, Ленинградский завод грампластинок) |
| Этикетка 2-ой стороны (ГОСТ 5289-88, Ленинградский завод грампластинок) |
| Оборот конверта (Ленинградский завод грампластинок), лучше читается текст |