

Пачыналася ўсё, зразумела, з лістоў. «Сумна і балюча за нацыянальнае радыё. Вакол, калі паслухаць, шмат сваіх маладых выканаўцаў, якія не выходзяць у эфір, але аглядавай перадачы пра іх творчасць няма», — напісаў, напрыклад, А. Антропаў з Добруша ў маладзёжную рэдакцыю Беларускага -радые. I сапраўды, доўгі час наша эстрада лічылася другаснай, безаблічна-ружавашчокай, а набор лічаных, «імёнаў», здавалася, набіў аскому — «Песняры», «Верасы» «Сябры»...
Адньім словам, мы вырашылі рызыкнуць. I хоць колумбамі ў «хіт-параднай» справе стаць не давялося, сваю канцэпцыю правядзення парада маем. Гэта спіс папулярнасці, які складаецца метадам апытання радыёслухачоў. Наш хіт-парад — песенны, не спецыялізаваны на адным ці некалькіх музычных стылях, напрамках. Нароўні ўдзельнічаюць у ім эстрада, рок і нават асобныя прадстаўнікі аўтарскай песні. Асаблівы дэмакратызм «Фан-клубу» (так называецца праграма радыёстанцыі «Беларуская маладзёжная», у рамках якой праходзіць хіт-парад) надае не толькі канчатковая ацэнка песень самімі слухачамі, але асноўны крытэрый «праходу» музычнай прадукцыі ў эфір: дастаткова прыстойны ўзровень песенных тэкстаў і выканання.
Ад колькасці лістоў залежыць і далейшы ўдзел у хіт-парадзе музыкантаў (частяком самадзейных). Усе мелодыі (а іх па 6 у кожным туры і па 9 у міні-фіналах па выніках трох тураў) гучалі як прэм'еры. За два гады існавання хіт-парад адкрыў масаваму слухачу больш за тры дзесяткі маладых беларускіх выканаўцаў і гуртоў.
А тое, што многія з іх сталі лаурэатамі і дыпламантамі розных рэспубліканскіх конкурсаў і фестываляў, дазваляе сцвярджаць, што хіт-парад «Беларускай маладзёжнай» стаў своеасаблівай «кузняй кадраў» для эстрады, пастаянна дзеючай ў эфіры канцэртнай пляцоўкай для творчай моладзі. I хоць прызнаныя мэтры беларускай папулярнай музыкі не ўступаюць яшчэ верхніх радкоў табліц папулярнасці, сёння ясна: на песенную арэну выходзяць новыя «зоркі», якія ўпэўнена даюць былым лідэрам «фору» па актуальнасці песенных тэкстаў, пошуку і выкарастанню новых форм. Зрэшты, у хіт-парадзе як у хіт-парадзе, ці не так? І — да наступных сустрэч з беларускай папулярнай музыкай на канцэртах, у эфіры, на «Мелодыі»!
Застаецца дадаць, што хіт-парад арганізаваны сумеснымі намаганнямі радыёстанцыі «Беларуская маладзёжная», Беларускага дома грампласцінак, рэспубліканскага маладзёжнага цэнтра «Арыенцыр» і рэдакцыі газеты «Знамя юності».
Віталь Сямашка, вядучы хіт-парада радыёстанцыі «Беларуская маладзёжная»